Беларуская Служба

Вялікая субота – гэта час чакання Уваскрасення

04.04.2026 11:23
Пра Вялікую суботу ў Польшчы распавёў ксёндз Роберт Скшыпчак.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Andrzej Jackowski

У Каталіцкім Касцёле Вялікая субота — гэта дзень спачыну Ісуса ў магіле і пакланення Найсвяцейшаму Сакраменту. Гэта час чакання Уваскрасення.

Ксёндз Роберт Скшыпчак тлумачыць, што сёння католікі больш не абавязаны пасціцца, але многія вернікі ўсё яшчэ трымаюць пост.

— На суботу не распаўсюджваецца так званы Пасхальны пост. Я заклікаю ўсіх не перарываць час чакання на Уваскрэслага Ісуса. Не найлепшы момант цяпер на далікатэсы ды заўчасны пачатак святкавання радаснай навіны.

Традыцыяй Вялікай суботы з'яўляецца бласлаўленне велікодных страў: хлеба ў памяць пра хлеб, якім Ісус карміў натоўпы ў пустыні, мяса ў памяць пра пасхальнае ягня, якое Ісус еў падчас Апошняй вячэры, і яек, якія сімвалізуюць новае жыццё. Пасля наступлення цемры пачынаецца святкаванне Уваскрасення — Пасхальная вігілія.

ПР/юл