Беларуская Служба

Урад разгледзіць праблему паліўнага турызму

07.04.2026 08:29
Нізкія цэны на паліва заахвочваюць жыхароў суседніх краінаў запраўляць свае машыны ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

На гэтым тыдні ўрад разгледзіць магчымасць увядзення абмежаванняў на продаж паліва замежнікам. Міністр энергетыкі Мілаш Матыка (Miłosz Motyka) заявіў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што з’ява паліўнага турызму пастаянна кантралюецца.

З 31 сакавіка ў Польшчы дзейнічаюць максімальныя цэны на паліва, у выніку чаго яно стала больш танным, чым у суседніх краінах і заахвоціла замежнікаў прыязджаць і запраўляць свае машыны ў Польшчы.

— Гэта будзе добры момант, каб з перспектывы часу ацаніць маштаб згаданай з’явы ў канкрэтных паветах, гмінах ці на канкрэтных запраўках. Пры неабходнасці можна будзе ўвесці рэгіянальныя абмежаванні.

З-за ўмяшання ўладаў, цяпер цэны на паліва ў Польшчы — адны з самых нізкіх у Еўрасаюзе. Улады ад пачатку заяўлялі, што будуць прыглядацца да з’явы паліўнага турызму і не выключаюць магчымасці ўвядзення абмежаванняў на продаж паліва замежнікам.

IAR/аз

Рэзкае павышэнне цэн на паліва паўплывала на інфляцыю ў сакавіку

31.03.2026 13:01
Сітуацыя павінна супакоіцца ў красавіку. Па меры зніжэння цэн на паліва можна чакаць зніжэння інфляцыі, кажуць эканамісты.

Прамова Трампа астудзіла надзеі на хуткае завяршэнне канфлікту на Блізкім Усходзе

02.04.2026 13:01
Пасля прамовы амерыканскага прэзідэнта настроі на фінансавых рынках памяняліся, лічаць эксперты.