Беларуская Служба

З заўтрашняга дня павышаецца кошт брытанскіх візаў

07.04.2026 14:10
Эксперты раяць заплаціць за дакументы сёння да поўначы, то бок да ўступлення змяненняў у сілу.
Польскі пашпарт Shutterstock/PaulSat

З 8 красавіка Вялікабрытанія павышае кошт візаў. Новыя тарыфы ахопяць амаль усе катэгорыі — ад турыстычных да працоўных візаў. Калі гаворка ідзе пра найбольш папулярныя сярод палякаў візы — студэнцкую і працоўную, то кош першай вырасце на 35 фунтаў стэрлінгаў, а другой (працоўнай візы на тэрмін да 3 гадоў) — на 50 фунтаў стэрлінгаў.

Паводле чыноўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі, гэта нязначнае павышэнне, але на практыцы яно азначае больш высокія выдаткі для тых, хто плануе пераехаць у Вялікабрытанію на працу.

У выпадку сямейнай візы, агульны кошт для сям'і з чатырох чалавек можа павялічыцца больш чым на 1 000 злотых.
Змены таксама будуць распаўсюджвацца на падарожнікаў, якіх візавы абавязак не датычыць. Пачынаючы з заўтрашняга дня, павялічыцца кошт двухгадовага электроннага дазволу на ўезд у Вялікабрытанію (ETA), то бок дакумента, неабходнага, сярод іншага, палякам, якія падарожнічаюць у турыстычных мэтах. Кошт выдачы згаданага дазволу вырасце з 16 да 20 фунтаў стэрлінгаў (амаль 100 злотых).

Эксперты раяць заплаціць за дакументы сёння да поўначы, то бок да ўступлення змяненняў у сілу, каб скарыстацца цяперашнімі, больш нізкімі стаўкамі. Яны нагадваюць, што для іміграцыйных і турыстычных збораў вырашальным фактарам зʼяўляецца час аплаты, а не дата запланаванага выезду.

IAR/аз