Беларуская Служба

Урад Польшчы: Пакуль не плануем адмаўляцца ад рэгулявання цэн на паліва

08.04.2026 10:28
Перамір'е паміж ЗША і Іранам ужо адбіваецца на еўрапейскім рынку — у партовым рэгіёне ARA (Амстэрдам–Ротэрдам–Антвэрпэн) таннее гатовае паліва.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Kalacheva/shutterstock

На сусветных рынках фіксуецца зніжэнне цаны на нафту, што звязваюць з двухтыднёвым перамір’ем паміж ЗША і Іранам.

Паводле прадстаўніка Міністэрства энергетыкі Польшчы Гжэгажа Лагуны, у бліжэйшыя дні гэта павінна прывесці да зніжэння гуртовых, а затым — і рознічных цэнаў на запраўках.

— Гэта можа азначаць зніжэнне цэн на АЗС, але толькі пры ўмове, што цяперашняя тэндэнцыя захаваецца і не адбудзецца новай эскалацыі канфлікту. Урад Польшчы пакуль будзе захоўваць ахоўныя механізмы на рынку паліва. Калі сітуацыя стабілізуецца, зніжэнне цэн зможа адбывацца і без дадатковых мер падтрымкі. Аднак казаць пра ўстойлівае патаненне паліва пакуль рана, —  адзначылі ў Міністэрстве энергетыкі Польшчы.

Перамір'е паміж ЗША і Іранам ужо адбіваецца на еўрапейскім рынку — у партовым рэгіёне ARA (Амстэрдам–Ротэрдам–Антвэрпэн) таннее гатовае паліва.

iar/эж