У Польшчы ў межах праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Świetlik з’явяцца 57 сучасных мультымедыйных прастор. На рэалізацыю пілотнага праекта выдзелена амаль 5 млн злотых (1,17 млн еўра).
Як паведаміў намеснік міністра культуры Мацей Врубель, праграма ў першую чаргу накіраваная на сельскія тэрыторыі і невялікія населеныя пункты. Новыя прасторы будуць стварацца ў дамах культуры і вясковых клубах, каб зрабіць іх больш сучаснымі і прывабнымі для моладзі.
Праект прадугледжвае абсталяванне мультымедыйных майстэрняў — з камп’ютарамі, відэагульнямі і VR-акулярамі. Тут змогуць праводзіцца навучальныя заняткі, майстар-класы і сустрэчы.
Паводле арганізатараў, Świetlik павінен стаць не толькі культурнай ініцыятывай, але і інструментам развіцця сучасных навыкаў — лічбавых, творчых і сацыяльных. Такія цэнтры маюць умацаваць лакальныя супольнасці і пашырыць магчымасці для адукацыі і самарэалізацыі жыхароў.
iar/эж