Беларуская Служба

У гэтым годзе запланаваны чарговыя пошукі ахвяр Валынскай разні

09.04.2026 13:20
Працы будуць праводзіцца, сярод іншага, у Пужніках у Тэрнопальскай вобласці і Вуглах у Ровенскай вобласці.
6   ,        42 ,
6 верасня на месцы, дзе некалі была вёска Пужнікі прайшлі пахаванні 42 палякаў, забітых падчас антыпольскіх акцый УПАFoto: X/kultura_gov_pl

У гэтым годзе ва Украіне запланаваны чарговыя пошукі ахвяр Валынскай разні. Працы будуць праводзіцца, сярод іншага, у Пужніках у Тэрнопальскай вобласці і Вуглах у Ровенскай вобласці.

У мінулым годзе ў цяпер неіснуючай вёсцы Пужнікі навукоўцы знайшлі і эксгумавалі больш за 40 ахвяр. У іх быў сабраны генетычны матэрыял для ідэнтыфікацыі асобы, астанкі былі пахаваны па каталіцкім абрадзе.

Аднак некаторыя ахвяры ў Пужніках дагэтуль не знойдзены. Як распавёў Польскаму радыё прафесар Анджэй Асоўскі, які кіраваў даследаваннем, генетычныя тэсты паказваюць, што прыкладна палова ахвяр у Пужніках усё яшчэ чакае эксгумацыі. Таму навукоўцы вернуцца ў Пужнікі ў сярэдзіне чэрвеня, каб правесці далейшыя пошукі.

У гэтым годзе археолагі таксама працягнуць пошукі ў Вуглах, дзе дагэтуль раскопкі не далі вынікаў.

Ва Украіне праводзіцца гістарычнае даследаванне з мэтай вызначэння наступнага верагоднага месца пахавання больш за 70 палякаў, забітых у Вуглах членамі УПА. Украінскі бок таксама даў дазвол на пошукі ў Гуце Пеняцкай, дзе ўкраінскія нацыяналісты забілі больш за 800 палякаў у лютым 1944 года.

IAR/яс