Беларуская Служба

«Былы камуніст!» — Амбасадар ЗША у Польшчы рэзка адрэагаваў на інтэрв'ю спікера польскага Сейма

13.04.2026 13:01
Прадстаўнік левых сілаў Уладзімеж Чажасты не ўпершыню раззлаваў амбасадара ЗША ў Польшчы.
Пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз Autorstwa White House - White House, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=178358165

Пасол ЗША ў Польшчы зноў раскрытыкаваў спікера польскага Сейма Уладзімежа Чажастага (Włodzimierz Czarzasty). «Гэты чалавек — пагроза», — напісаў Том Роўз у сацсетках.

Гэтая рэакцыя амбасадара на інтэрвʼю выданню «Financial Times», у якім Уладзімеж Чажасты крытычна выказаўся пра амерыканскага лідара Дональда Трампа. У размове з журналістам польскі палітык казаў, між іншым, пра «абсалютна ірацыянальныя паводзіны» амерыканскага прэзідэнта, называючы яго «лідарам хаосу».

— Адзінай мэтай яго правакацыйнай рыторыкі, якая абражае прэзідэнта Злучаных Штатаў, можа быць нанясенне шкоды амерыканска-польскім адносінам і аслабленне ўласнай краіны. Магчыма, мы не павінны здзіўляцца, бо гэта вядомы крайне левы апаратчык і былы камуніст, — напісаў амерыканскі пасол на платформе X.

Нагадваем, раней Том Роўз заявіў, што разрывае сувязі са спікерам польскага Сейма пасля абразлівых, паводле яго, выказванняў польскага палітыка пра прэзідэнта Дональда Трампа. Тады амерыканскі амбасадар падкрэсліў, што словы Уладзімежа Чажастага — гэта сурʼёзная перашкода для «выдатных» адносін паміж амерыканскай адміністрацыяй і прэмʼерам Дональдам Тускам і яго ўрадам.

IAR/аз

ЗША і прэзідэнт Дональд Трамп пра гэта не забудуць - пасол ЗША ў Польшчы пра візіт Гжэгажа Браўна ў амбасаду Ірана

09.03.2026 07:30
Лідар ультраправай групоўкі наведаў пасольства Ірана ў Варшаве і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у памяць аб Алі Хаменеі.