Беларуская Служба

У Варшаве раздаюць гузікі ў памяць аб ахвярах Катынскай разні

13.04.2026 16:12
Гэта частка сацыяльна-адукацыйнай кампаніі, якая праводзіцца ў Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства.
        .
Катынскі гузік — унікальны сімвал памяці ахвяр Катынскага злачынства.facebook.com/muzeum.pileckich

Сёння ў «Кардэгардзе» – галерэі Нацыянальнага цэнтра культуры ў Варшаве праходзіць акцыя па раздачы «катынскіх гузікаў». Гэта частка сацыяльна-адукацыйнай кампаніі, якая праводзіцца ў Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства, які адзначаецца ў Польшчы 13 красавіка.

У гэты дзень палякі ўшаноўваюць памяць аб амаль 22 000 польскіх ваеннапалонных, забітых па загадзе Сталіна вясной 1940 года. Дата адносіцца да 13 красавіка 1943 года, калі немцы абвясцілі пра адкрыццё масавых пахаванняў у Катыні.

Гузік – гэта прадмет, які літаральна сімвалізуе трагедыю забітых падчас Катынскага злачынства, кажа намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра культуры Міхал Касёрэк (Michał Kosiorek).

- Гузік быў прадметам, які вельмі часта выяўляўся падчас эксгумацыяў – быў такім матэрыяльным доказам. Пра гузікі ў сваім вершы піша Збігнеў Герберт, якога сваяк – Эдуард загінуў у Катыні. Паэт пісаў, што гузікі застануцца адзіным доказам Катынскага злачынства. Мы сёння ўспрымаем гузік, як сімвал памяці, – кажа Міхал Касёрэк.

У рамках кампаніі да кожнага «катынскага гузіка» дадаецца інфармацыя з фотаздымкам і біяграфіяй адной з ахвяр, здзейсненага саветамі злачынства.

IAR/аз

Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. Штогод Расія аспрэчвае, што забойствы здзяйснялі саветы

13.04.2026 15:01
З 2020 года амаль штогод ФСБ раскрывае новыя «доказы» таго, што масавыя забойствы ў Смаленскай вобласці ў 1940 годзе былі здзейснены не саветамі, а нацыстамі.