Беларуская Служба

Польшча сярод лідараў усходнага флангу НАТА – справаздача Globsec

13.04.2026 18:15
Па падрыхтоўцы да магчымых пагроз, Польшчу апярэджваюць толькі дзве краіны- члены Паўночнаатлантычнага альянсу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Vilius Kukanauskas/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фінляндыя і Эстонія – паводле Globsec, гэтыя краіны на ўсходнім флангу НАТА найлепш падрыхтаваны да патэнцыйных пагрозаў. Паводле сёлетняй справаздачы Globsec, Польшча заняла месца адразу за імі.
Адзін з аўтараў справаздачы, Марцін Скленар, заявіў, што высокі рэйтынг Польшчы з'яўляецца вынікам маштабных інвестыцый і пашырэння яе ўзброеных сіл.

- У Польшчы таксама існуе шырокі кансэнсус па пытаннях абароны і бяспекі. Гэта дае палітыкам магчымасць прымаць рашэнні, якія было б цяжка дасягнуць у іншых краінах. У гэтым плане Польшча служыць узорам для іншых краін на ўсходнім флангу НАТА, – падкрэсліў ён у інтэрвʼю Польскаму радыё славацкі эксперт. Ён таксама звярнуў увагу на спрэчку паміж урадам і прэзідэнтам адносна праграмы SAFE.

Калі гаворка ідзе пра сферы, якія патрабуюць умацавання, то, паводле Марціна Скленара, Польшча павінна больш засяродзіцца на паскарэнні развіцця ўласнай зброевай прамысловасці.

- У яе ўжо ёсць для гэтага сродкі. Цяпер важна будзе знайсці партнёраў, якія разам з польскімі кампаніямі павялічаць патэнцыял польскай зброевай прамысловасці, – дадаў Скленар.

Паводле справаздачы Globsec, краіны ў якіх, у гэтай сферы, найбольшыя праблемы – гэта Славакія, Венгрыя і Балгарыя.

Акрамя інвестыцый у абарону і існуючых ваенных структур, аўтары даследавання таксама ўлічвалі эфектыўнасць працэсаў прыняцця рашэнняў у крызісных сітуацыях.

IAR/аз