Беларуская Служба

Прэзідэнт Наўроцкі: Законапраект «Польшчы 2050», які павышае другую падатковую катэгорыю, – добрая ініцыятыва, якую я падтрымліваю

16.04.2026 13:34
У цяперашні час падатак ад даходу да 120 тысяч злотых складае 12%, пасля перавышэння гэтай суммы – 32%.
Караль Наўроцкі PAP/Radek Pietruszka

Так Караль Наўроцкі выказаўся пра законапраект партыі «Польшча 2050», які павышае другую падатковую катэгорыю са 120 тысяч злотых да 140 тысяч злотых. Прэзідэнт адзначыў, што яго ўласны законапраект, які знаходзіцца «ў парламенцкай маразільнай камеры», таксама ўключае гэтае рашэнне.

У цяперашні час падатак ад даходу да 120 тысяч злотых складае 12%, пасля перавышэння гэтай суммы — 32%.

Праект паправак да Закона аб падаходным падатку з фізічных асоб, падрыхтаваны членамі партыі «Польшча 2050» і перададзены ў Сейм у аўторак, прапануе павялічыць верхнюю мяжу да 140 тысяч.

Паводле інфармацыі «Польшчы 2050», мэтай праекта з'яўляецца палёгка сярэдняму класу і зніжэнне колькасці выпадкаў, калі людзі з сярэднім узроўнем даходу трапляюць у больш высокую падатковую катэгорыю, асабліва ў канцы года, калі іх заробкі перавышаюць бягучы ліміт.

Згодна з праграмай «Польшча 2050», павышэнне другой падатковай катэгорыі да 140 тысяч злотых прывядзе да рэальнага зніжэння падатковай нагрузкі для людзей з сярэднім узроўнем даходу — у сярэднім прыкладна на 2600 злотых штогод — і пакладзе канец сітуацыі, калі дадатковая праца, звышурочная праца або прэміі прыводзяць да больш высокай падатковай катэгорыі і, па сутнасці, «штрафуюць» за большыя прафесійныя высілкі.

ав