Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ўрадавага ўпаўнаважанага па кібербяспецы за 2025 год.
Міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што кіберзлачынцы ўсё часцей выкарыстоўваюць штучны інтэлект.
— Мы бачым беспамылковае генераванне фішынгавых паведамленняў. Мы бачым дыпфэйкі, якія немагчыма адрозніць ад сапраўднага голасу. Кланаванне голасу стала штодзённасцю ў кібератаках.
У Польшчы штодня адбываецца прыблізна трыста спробаў узламаць дзяржаўныя ўстановы і сістэмы крытычна важнай інфраструктуры. У 2025 годзе сектар водазабеспячэння і каналізацыі быў найбольш уразлівы да такіх інцыдэнтаў.
Расія з'яўляецца асноўнай крыніцай кібератак у Польшчы.
ав