Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што запрашэнне Польшчы на сустрэчу G20 звязана з добрымі вынікамі краіны і сяброўскімі адносінамі з Вашынгтонам. Пра гэта амерыканскі лідар сказаў у размове з Польскім радыё перад вылетам у Лас-Вегас.
— Польшча — цудоўная краіна, нам яны вельмі падабаюцца, у нас сяброўскія адносіны, прэзідэнт Польшчы выдатна спраўляецца. Таму мы яе запрасілі, — адзначыў Трамп.
Сустрэча міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў G20 праходзіць у Вашынгтоне разам з вясновымі пасяджэннямі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. Польшчу на ёй прадстаўляе міністр фінансаў Анджэй Даманьскі.
G20 аб’ядноўвае 20 найбуйнейшых эканомік свету, і ўдзел Польшчы ў сустрэчы разглядаецца як знак узмацнення яе ролі на міжнароднай эканамічнай арэне.
iar/эж