Беларуская Служба

У сталіцы Польшчы пройдзе Нацыянальны марш за жыццё

19.04.2026 11:05
«Мы хочам адстойваць жыццё ад зачацця да натуральнай смерці».
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Facebook/Narodowy Marsz Życia

На вуліцы Варшавы выйдуць прыхільнікі абароны жыцця ад зачацця. Сёлетняе мерапрыемства будзе прысвечана таксама спадчыне хрышчэння Польшчы. На днях жыхары Польшчы адзначылі 1060-ю гадавіну гэтай падзеі.

Мітрапаліт Варшаўскі арцыбіскуп Адрыян Гальбас адзначыў:

— Мы хочам выступаць за жыццё, адстойваць жыццё ад зачацця да натуральнай смерці, але таксама і за жыццё ў кожны момант. Мы хочам засведчыць, што мы любім жыццё. Жыццё перамагае кожную смерць.

У 11:00 у варшаўскіх кафедральных саборах ладзяцца богаслужэнні. Пасля гэтага ўдзельнікі накіруюцца на Замкавую плошчу. Адтуль а 12:30 яны пройдуць па вуліцах сталіцы і вярнуцца на Замкавую плошчу, дзе запланаваны канцэрт і сямейны пікнік. Ганаровы патранат над маршам узяла Канферэнцыя біскупаў Польшчы.

IAR/нг