Беларуская Служба

У Кракаве адбудзецца мясцовы рэферэндум. Жыхары вырашаць лёс мэра і гарадской рады

25.04.2026 10:29
Каб галасаванне было прызнана сапраўдным, у ім павінны прыняць удзел не менш як 27% выбарцаў.
  .
Кракаў Ілюстрацыйнае фота.Image by Alina Braha from Pixabay/CC0

24 траўня жыхары Кракава возьмуць удзел у рэферэндуме аб магчымым адкліканні мэра горада Аляксандра Мішальскага і гарадской рады. Ініцыятыва галасавання ўзнікла на фоне незадаволенасці часткі жыхароў дзейнасцю гарадскіх уладаў. Каб галасаванне было прызнана сапраўдным, у ім павінны прыняць удзел не менш як 27% выбарцаў.

Палітолаг Анджэй Пясецкі адзначае, што такія рэферэндумы рэдка бываюць выніковымі праз нізкую яўку. 

— Пытанні рэферэндуму часта вырашаюцца ўжо ў дзень галасавання — усё залежыць ад яўкі. Сярэдняя яўка на такіх галасаваннях у Польшчы  складае 17–18%.

 Эксперт падкрэслівае, што магчымы поспех рэферэндуму стаў бы выключнай падзеяй. 

 — Эфектыўнасць гэтага рэферэндуму была б сапраўды вялікай падзеяй у гісторыі горада.

У той жа час палітолаг адзначае, што нават сам факт правядзення галасавання ўжо стаў сігналам для ўладаў і прымусіў іх да больш актыўных дзеянняў.

iar/эж