Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы хоча новую канстытуцыю 

02.05.2026 17:04
Новая Канстытуцыя павінна ўзмацніць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі Foto: PAP/Paweł Supernak

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага  Рафал Леськевіч паведаміў, што польскі лідар неўзабаве абвесціць пра стварэнне Спецыяльнай рады 3 траўня. Адбудзецца гэта ў Дзень Канстытуцыі, у Каралеўскім замку ў Варшаве.

Паводле Леськевіча, у раду ўвойдуць прадстаўнікі парламенцкіх фракцый і дэпутацкіх груп, эксперты, а таксама «прадстаўнікі розных светапоглядаў».

— Мы прапануем, каб кожная парламенцкая фракцыя прызначыла двух прадстаўнікоў, а кожная група — па адным. Мы таксама далучым каманду экспертаў, і гэтая рада будзе працаваць над праектам новай Канстытуцыі.

Пра намер распрацаваць новы асноўны закон Польшчы сам Караль Наўроцкі заяўляў яшчэ ў сваёй першай прамове пасля інаўгурацыі. Тады кіраўнік прэзідэнцкай канцылярыі адзначаў, што новая Канстытуцыя павінна ўзмацніць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Праект плануюць падрыхтаваць да заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Караля Наўроцкага ў 2030 годзе.

iar/pap/ez

Караль Наўроцкі хоча змяніць канстытуцыю Польшчы дзеля ўзмацнення прэзідэнцкай улады 

24.08.2025 15:03
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі склікае раду, якая будзе распрацоўваць праект новай канстытуцыі.