Міністэрства лічбавых тэхналогій паведаміла пра часовыя цяжкасці з доступам да даверанага профілю. Уваход у сістэму, аўтэнтыфікацыя з дапамогай даверанага профілю і выкарыстанне даверанага подпісу ў цяперашні час немагчымыя.
Міністэрства рэкамендуе на гэты час выкарыстоўваць альтэрнатыўную форму аўтэнтыфікацыі, напрыклад, прыкладанне mObywatel.
Чыноўнікі запэўніваюць, што праца над вырашэннем праблемы працягваецца.
IAR/аз