Беларуская Служба

Польскія нацыяналісты трымаюцца моцна. Сталі вядомыя вынікі сацапытання пра палітычныя сімпатыі палякаў

27.05.2026 10:01
Сацыёлагі запыталі грамадзян Польшчы, за каго б яны прагаласавалі, каб цяпер прайшлі парламенцкія выбары.
Сейм Польшчыфота: Twitter/Sejm RP

Сацыялагічная кампанія IBRiS па замове газеты Rzeczpospolita правяла апытанне, датычнае палітычных сімпатый палякаў. Калі б парламенцкія выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, то 30,9% рэспандэнтаў прагаласавалі б за кіруючую актуальна цэнтрысцкую «Грамадзянскую кааліцыю».

Галоўная палітычная апазіцыйная сіла, правакаталіцкая партыя «Права і справядлівасць» заняла б другое месца, атрымаўшы 25,4% галасоў. Нацыяналістычная «Канфедэрацыя» ў апытанні — на трэцім месцы з падтрымкай у 12,5%.

На чацвёртым месцы — праварадыкальная «Канфедэрацыя Кароны Польскай» з падтрымкай у 8,8%. Пяцёрку на подыуме замыкаюць «Левыя» — за іх гатовыя прагаласаваць 8,4% грамадзян Польшчы.

Польская сялянская партыя, сацыял-дэмакратычная партыя «Разам» і цэнтрысцкая «Польшча 2050», якія цяпер уваходзяць у кіруючую кааліцыю, не змаглі б перакрочыць выбарчага бар’еру ў 5% і не прайшлі б у Сейм.

вс