Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прыбыў з візітам у Швейцарыю

28.05.2025 08:11
Польскі бок падкрэслівае, што візіт мае ўмацаваць не толькі палітычныя, але і навуковыя сувязі паміж Варшавай і Бернам.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прыбыў з візітам у ШвейцарыюPAP/Przemysław Piątkowski

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі разам з жонкай Мартай Наўроцкай у сераду, 27 траўня, прыбыў у Швейцарыю з двухдзённым афіцыйным візітам. Галоўнымі тэмамі перамоваў стануць эканоміка, гандаль, навука і супрацоўніцтва бізнесу дзвюх краін.

У Берне польская прэзідэнцкая пара сустрэнецца з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам і членамі Федэральнай рады. Запланаваныя перамовы ў вузкім і пашыраным фарматах, а таксама супольная прэс-канферэнцыя.

У праграме візіту — афіцыйны прыём у рэзідэнцыі Лон пад Бернам і сустрэча з прадстаўнікамі швейцарскага бізнесу. Асобную ўвагу нададуць эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю інавацый.

На другі дзень Наўроцкі наведае Федэральную політэхніку ў Лазане — адзін з вядучых тэхналагічных універсітэтаў Еўропы, а таксама музей Ігнацыя Падэрэўскага ў Моржы. Польскі бок падкрэслівае, што візіт мае ўмацаваць не толькі палітычныя, але і навуковыя сувязі паміж Варшавай і Бернам.

pap/эж