Варшаўскі скайвок стаў рэальнасцю. Эстонскі хайлайнер Яан Русэ прайшоў па ліне паміж Палацам культуры і навукі і хмарачосам Varso Tower.
Ліна даўжынёй каля 500 метраў была расцягнута над цэнтрам польскай сталіцы на вышыні 180 метраў.
34-гадовы эстонскі спартсмен і каскадзёр раней, сярод іншага, праходзіў па маршруце над Месінскім пралівам з мацерыковай Італіі на Сіцылію.
Як падкрэслілі арганізатары, пераход быў падрыхтаваны з выкарыстаннем найлепшых сістэм бяспекі. Яан Русэ быў замацаваны, сярод іншага, рэменем бяспекі і страховачным шнуром.
IAR/яс