Мая Хваліньска 6-га чэрвеня згуляе ў фінале «Ралан Гарос», дзе сустрэнецца з расіянкай Мірай Андрэевай. Адзін толькі выхад у фінал ужо замацаваў яе ў гісторыі парыжскага турніру і стаў найвялікшым поспехам у кар'еры.
У фінале Мая Хваліньска сустрэнецца з суперніцай, якая знаходзіцца сярод лідараў сусветнага рэйтынгу. Міра Андрэева займае восьмае месца ў сусветным рэйтынгу, а польская тэнісістка — 114-е. Аднак за апошнія тры тыдні яна даказала, што здольная перамагаць суперніц значна вышэйшай класы, што зрабіла яе найвялікшай сенсацыяй на сёлетнім «Ралан Гарос».
— Я сканцэнтравана на кожным матчы, каб выкласціся на ўсю моц. А пасля турніру будзе час усё прааналізаваць, — сказала польская тэнісістка пасля паўфіналу.
Перавагай Хваліньскай будзе падтрымка публікі, якая ўжо зрабіла яе фаварыткай у папярэдніх матчах. Хутчэй за ўсё, моцна заўзець будуць польскія фанаты, для якіх «Ралан Гарос» стаў, як яны самі кажуць, «польскім турнірам». Фінал, у якім згуляе Мая Хваліньска, пачнецца а 15:00.
ПР/юл