Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі атрымаў запрашэнне на дзень нараджэння амерыканскага лідара Дональда Трампа, якому ў нядзелю, 14 чэрвеня, споўніцца 80 гадоў. Візіт будзе мець неафіцыйны характар, паведаміла Польскае агенцтва друку PAP са спасылкай на крыніцы ў Прэзідэнцкім палацы.
— Дональд Трамп падтрымаў прэзідэнта Караля Наўроцкага падчас выбарчай кампаніі, у прэзідэнтаў выдатныя адносіны, таму нядзіўна, што Караль Наўроцкі можа з'явіцца на ўрачыстасцях сярод гасцей прэзідэнта, – паведаміла польскай радыёстанцыі RMF FM крыніца ў Белым доме.
Актуальна ўзгадняюцца дэталі гэтага візіту. Прэзідэнт Наўроцкі вылеціць у ЗША ў нядзелю.
вс