Прысуд вынесены двум замежнікам — Уладзіміру К. і Данілу Б., якія, паводле звестак следства, дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Уладзімір К. атрымаў адзін год і пяць месяцаў пазбаўлення волі, а Даніл Б. — адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі.
— У вінаватасці абодвух мужчын няма ніякіх сумневаў, — паведаміла суддзя акруговага суда ў Любліне Анэта Свідзінска-Козел. — Гэта вынікае з запісаў тэлефонных размоў паміж абвінавачанымі і яшчэ адным чалавекам, які замаўляў транспарт. Было дамоўлена, што яны перавязуць мігрантаў ад беларускай мяжы да нямецкай мяжы.
Абодвум мужчынам таксама прысуджаны штраф на суму 10 тысяч злотых у Фонд дапамогі ахвярам і постпенітэнцыярнай дапамогі. Прысуд можа быць абскарджаны.
ПР/юл