Маі Хваліньскай не трэба будзе змагацца за месца ў кваліфікацыі на самы прэстыжны тэнісны турнір у свеце. Арганізатары Уімблдону ўзнагародзілі польскую тэнісістку так званай «wild card» (дзікай картай), якая дае пропуск у асноўны турнір жаночага адзіночнага разраду. Гэта азначае, што яна пачне свой выступ у Лондане адразу ў першым раўндзе.
У Польшчы адзначаюць, што гэта было адно з самых чаканых рашэнняў перад турнірам, бо стаўка была на тое, каб пазбегнуць трохраўндавай кваліфікацыі і забяспечыць сабе месца сярод лепшых тэнісістак свету. Уручэнне «wild card» не было прадвызначаным. Уімблдон гадамі вельмі асцярожна раздае запрашэнні, а рашэнні арганізатараў часта выклікаюць дыскусіі сярод тэніснай супольнасці.
У мінулым годзе нават паўфіналіст Ралан Гарос застаўся без «wild card», што дэманструе, што арганізатары ў Лондане кіруюцца не выключна спартовымі вынікамі.
Цяпер засталося толькі чакаць лёсавання, якое пакажа, з кім Мая Хваліньска сустрэнецца ў першым раўндзе Уімблдонскага турніру. Сёлетні Уімблдон пачнецца 29 чэрвеня.
ПР/юл