Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Толькі 3% маладых палякаў плануюць адкрываць бізнес у краіне

23.06.2026 18:05
Сёння была запушчана праграма «Прадпрымальніцкая Польшча», накіраваная на паляпшэнне прадпрымальніцкага клімату для маладых бізнесменаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/mohamed_hassan

Толькі тры працэнты маладых палякаў разглядаюць магчымасць адкрываць бізнес у краіне, а 63% не адчуваюць сябе партнёрам для ўладаў, — гэта вынік апошніх даследаванняў Think Tank The company. Сёння (23 чэрвеня) фонд запусціў праграму «Прадпрымальніцкая Польшча». Дакумент прадстаўляе дарожную карту на 18 месяцаў, якая вызначае кірунак змен, каштоўнасці і найважнейшыя бізнес-пастулаты для будучыні польскай эканомікі.

Буйны польскі прадпрымальнік, генеральны дырэктар кампаніі InPost Рафал Бжоска заявіў, што гэтыя дадзеныя выклікаюць трывогу.

— Калі ў нас не палепшаюць умовы для адкрывання бізнесу маладым пакаленнем, то неўзабаве, улічыўшы дэмаграфічныя вынікі, у краіны будуць вялікія праблемы. Звярніце ўвагу, што 55% ВУП Польшчы выпрацоўваюць польскія прыватныя прадпрымальнікі, 75% ВУП вырабляюць польскія і замежныя прадпрымальнікі, якія працуюць на тэрыторыі Польшчы.

Бізнесмен падкрэсліў, што калі прадпрымальніцтва ў Польшчы перастане функцыянаваць у такіх маштабах, як сёння, краіна можа сутыкнуцца з эканамічным запаволеннем або нават стагнацыяй.

IAR/яс