— Затрыманая ў Лівіі полька вызвалена. Яна прыбыла ў Стамбул цэлай і знаходзіцца пад апекай консула. Гэта вынік шматтыднёвай працы каманды Міністэрства замежных спраў. Я таксама дзякую нашым саюзнікам, партнёрам па ЕС і лівійскім інстытутам, — паведаміў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі на платформе X.
Міністр таксама звярнуўся да польскіх грамадзян з просьбай прыслухацца да папярэджанняў Міністэрства замежных спраў.
— Лівія па-ранейшаму небяспечная краіна, — нагадаў ён.
24-гадовая Лаўра з Алясніцы — актывістка і ўдзельніца Global Sumud Flotilla, якая была затрымана ў Лівіі ў маі, калі накіроўвалася ў сектар Газа. Жанчына разам з некалькімі іншымі членамі канвою выехала, каб дамовіцца аб праходжанні праз усходнюю Лівію, якая кантралюецца службамі генерала Халіфы Хафтара. Яе затрымалі, і ніякай дадатковай інфармацыі доўгі час не было.
ав