28 чэрвеня ў Торуні было зафіксавана 40,3 градуса Цэльсія, а ў Слубіцах – 40,5 градуса Цэльсія. Гэта вышэй за рэкордную тэмпературу, зафіксаваную ў 1921 годзе ў Прушкаве, у цяперашнім Апольскім ваяводстве, якая складала 40,2 градуса Цэльсія.
Учора (28 чэрвеня) у Польшчы патанулі сямнаццаць чалавек. Гэта самая высокая сутачная колькасць смерцяў у гэтым годзе. З пачатку чэрвеня ў Польшчы патанулі 55 чалавек.
Сіноптыкі папярэджваюць пра спёку і навальніцы. Тэмпература можа дасягнуць 39 градусаў Цэльсія. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі абвясціў папярэджанні пра спёку амаль для ўсёй Польшчы. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца пад пагрозай трэцяга, найвышэйшага ўзроўню.
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) таксама папярэджвае аб навальніцах. Цэнтр бяспекі ўрада выпусціў папярэджанні пра гэтыя з'явы для жыхароў некаторых раёнаў Куяўска-Паморскага, Вармінска-Мазурскага, Мазавецкага і Падляскага ваяводстваў. Цэнтр папярэдзіў аб магчымых адключэннях электраэнергіі і заклікаў жыхароў пазбягаць адкрытых прастор.
Падчас прагназуемых навальніц можа выпасці да 50 літраў ападкаў на квадратны метр. Парывы ветру ў некаторых раёнах могуць дасягаць 100 кіламетраў у гадзіну. Магчымы лакальны град.
ав