Паводле рашэння Сената, 2027 год будзе абвешчаны ў Польшчы Годам інфармацыйнай вопытнасці і бяспекі. Падчас сустрэчы з удзельнікамі Polonia Camp 2026 спікер Сената Малгажата Кідава-Блоньска (Małgorzata Kidawa-Błońska) выказала надзею, што дзякуючы патранату верхняй палаты парламента, у праект удасца ўцягнуць важнейшыя культурныя і адукацыйныя ўстановы Польшчы.
— Ужо прыняты дакумент, згодна з якім 2027 год быў аб’яўлены Годам бяспекі і інфармацыі ў сеціве. Каб мы ўсе лепш разумелі, дзе хлусня, дзе фэйкі ў сеціве. Каб мы ўмелі абараніцца. Дзякуючы патранату з боку Сенату, многія ўстановы пачнуць працаваць разам. Магчыма, дзякуючы гэтаму, дзякуючы супрацоўніцтву са школамі, з цэнтрамі культуры, з міністэрствамі, нам удасца стварыць такое месца, дзе ўсе навучацца пазнаваць хейт і будуць разумець, як дрэнна гэта можа закончыцца.
У гэтым годзе 1500 чалавек з усяго свету ўдзельнічаюць у чатырохдзённай міжнароднай сустрэчы маладых палякаў з розных краін свету пад назваю Polonia Camp 2026, якая праходзіць у Варшаве.
IAR/нг