Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Я хацеў бы, каб мы бачылі не статыстыку, а канкрэтных людзей» — прэзідэнт пра Варшаўскае паўстанне

01.08.2026 13:52
Асноўныя дзяржаўныя ўрачыстасці адзначэння гадавіны пачатку паўстання адбудуцца сёння а 17:00.
       .
Прэзідэнт Караль Наўроцкі падчас адзначэння гадавіны Варшаўскага паўстання.PAP/Leszek Szymański

У гадавіну Варшаўскага паўстання прэзідэнт згадаў ахвяр разні ў сталічным раёне Воля. Падчас паўстання нямецкія фашысты забілі там каля 50 000 мірных жыхароў.

Караль Наўроцкі заклікаў памятаць не пра лічбы, а пра канкрэтных людзей, якія сталі ахвярамі.

 Калі мы чуем, што загінула больш за 50 тыс. чалавек, мы бачым лічбы, статыстыку. Калі мы думаем, што гэты помнік пастаўлены ў памяць аб чатырох тысячах асоб, мы таксама бачым лічбы. А я хацеў бы, каб мы за гэтымі лічбамі бачылі твары канкрэтных людзей, якія аддалі сваё жыццё, якія былі забітыя немцамі толькі за тое, што былі палякамі, за тое, што ў жніўні ’44 года яны жылі ў Варшаве.

Асноўныя дзяржаўныя ўрачыстасці адзначэння гадавіны пачатку паўстання адбудуцца сёння (1 жніўня) а 17:00 на вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве. Тады таксама загучаць сірэны ў памяць пра гадзіну W (момант пачатку баёў).

Узброены супраціў супраць нямецкіх акупантаў пачаўся роўна 82 гады таму, 1 жніўня 1944 года.

IAR/нг

«Тут кожны камень прасякнуты крывёй». Варшавяне адзначаюць гадавіну паўстання супраць акупантаў

01.08.2026 08:32
У гадзіну "W" Варшава спыніцца на адну хвіліну.