Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы хочуць змяніць назвы двух дзяржаўных святаў

04.08.2026 18:03
Свята 2 траўня прапануюць перайменаваць з Дня дзяржаўнага сцяга ў Дзень дзяржаўнага сцяга і Белага Арла. 
Сцяг і герб ПольшчыPixabay.com/Janusz Walczak

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы рыхтуе законапраект, які прадугледжвае змену назваў двух дзяржаўных свят. 

Згодна з прапановай, свята 2 траўня прапануюць перайменаваць з Дня дзяржаўнага сцяга ў Дзень дзяржаўнага сцяга і Белага Арла. Такім чынам улады хочуць асобна ўшанаваць яшчэ адзін ключавы дзяржаўны сімвал краіны — герб, які дагэтуль не меў уласнага свята.

Праект таксама прадугледжвае змены да 15 жніўня. Міністэрства прапануе надаць Святу Войска Польскага статус афіцыйнага дзяржаўнага свята і перайменаваць яго ў Дзень Варшаўскай бітвы, прысвечаны перамозе польскага войска над бальшавікамі ў польска-савецкай вайне 1920 года. Пакуль законапраект яшчэ не апублікаваны і знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі.

pap/эж

36 гадоў таму польскаму Беламу Арлу вярнулі карону, а Польская Народная Рэспубліка стала Рэспублікай Польшча

29.12.2025 06:02
Прынятыя папраўкі ўнеслі фундаментальныя змены ў Канстытуцыю ПНР, тым самым разбурыўшы асновы прававой сістэмы, звязанай з савецкай Масквой.