Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пераможцы «Лігі Нацый» вярнуліся з Кітая ў Польшчу

05.08.2026 09:45
2 жніўня нацыянальная зборная Польшчы па валейболе выйграла «Лігу Нацый».
       ,  (2 )   .
Нацыянальная зборная Польшчы па валейболе вярнулася з Кітая, дзе (2 жніўня) выйграла «Лігу Нацый». PAP/Leszek Szymański

Нацыянальная зборная Польшчы па валейболе вярнулася з Кітая, дзе (2 жніўня) выйграла «Лігу Нацый». Спартсменаў у аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве віталі польскія заўзятары.

Тaмаш Форналь (Tomasz Fornal), які быў прызнаны самым каштоўным гульцом (MVP) фінальнага турніру, падзякаваў заўзятарам за падтрымку і дадаў, што поспех каманды для яго важнейшы за асабістае прызнанне:

— Я думаю, што не варта разглядаць гэта з пункту гледжання толькі аднаго гульца, але ўсёй каманды, бо ў гэтым фінале ўсе мы — як стартавы склад, так і запасныя гульцы — былі часткай гэтай каманды і заслугоўвалі гэтай узнагароды. Яны (арганізатары — рэд.) павінны былі выбраць аднаго чалавека. У той момант яны выбралі мяне, але, як я ўжо казаў, індывідуальныя ўзнагароды — не самае галоўнае ў камандных відах спорту, — дадаў спартсмен.

Нагадаем у фінальным матчы за золата турніра «Ліга Нацый» Польшча перамагла зборную ЗША з лікам 3:2.

Такім чынам, зборная Польшчы стала самай тытулаванай камандай у гісторыі турніру. Раней палякі двойчы выйгравалі золата (2023, 2025) і раз срэбра (2021).

Цяпер польскія валейбалісты адпачнуць некалькі дзён. Неўзабаве яны пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца ў верасні.

аз