Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа Леў XIV можа ўпершыню наведаць Польшчу

06.08.2026 16:06
У МЗС Польшчы падкрэслілі, што папская пілігрымка можа стаць падзеяй, якая выйдзе па-за межы палітычных падзелаў і аб'яднае грамадства.
 XIV
Леў XIV PAP/EPA/FABIO FRUSTACI

У Польшчы пачалася падрыхтоўка да магчымага першага афіцыйнага візіту папы рымскага Льва XIV. Гэтае пытанне абмеркавалі віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Тадэвуш Войда.

Фармальныя запрашэнні пантыфіку ўжо накіравалі папярэдні прэзідэнт Анджэй Дуда і цяперашні прэзідэнт Караль Наўроцкі, прэм'ер-міністр Дональд Туск, а таксама польскі епіскапат. Хоць дакладная дата пакуль не вызначаная, найбольш верагодным тэрмінам пілігрымкі пантыфіка ў Польшчу называюць 2028 год.

Пробашч архікафедральнага касцёла святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве ксёндз Багдан Бартолд назваў магчымы прыезд пантыфіка «вялікай падзеяй, якая ўмацуе веру». Ён адзначыў, што палякі будуць рады сустрэць Льва XIV гэтак жа цёпла, як калісьці сустракалі Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI.

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы падкрэслілі, што папская пілігрымка можа стаць падзеяй, якая выйдзе за межы палітычных падзелаў і аб'яднае грамадства.

iar/pap/эж