Пра здарэнне паведаміла ў суботу сяржант Эльжбета Знахоўска-Бытнар з прэс-службы паліцыі Кракава.
Паводле паліцыі, інцыдэнт адбыўся ў сераду на вуліцы Паланійнай у Кракаве. Мужчына абразліва і нецэнзурна лаяўся ў адрас 19-гадовай жанчыны і 23-гадовага мужчыны ўкраінскай нацыянальнасці. Яны паведамілі пра інцыдэнт у паліцыю. Відэазапіс інцыдэнту быў апублікаваны ў інтэрнэце.
Супрацоўніца паліцыі паведаміла, што 39-гадовы жыхар Кракава сам прыйшоў у паліцэйскі ўчастак каля 19-й гадзіны ў пятніцу.
— Ён затрыманы, вядзецца расследаванне. Затым яго даставяць у пракуратуру, дзе яму могуць быць прадʼяўлены абвінавачванні, — сказала прадстаўніца паліцыі.
Яна дадала, што расследаванне праводзіцца па артыкуле аб абразе па нацыянальнай прыкмеце, за што пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі паводле Крымінальнага кодэксу.
РАР/юл