Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кракаве затрыманы мужчына, які абражаў украінцаў

08.08.2026 16:14
39-гадовы мужчына, які ў сераду накінуўся з абразамі на двух украінцаў у Кракаве, добраахвотна здаўся паліцэйскім.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Grzegorz Momot

Пра здарэнне паведаміла ў суботу сяржант Эльжбета Знахоўска-Бытнар з прэс-службы паліцыі Кракава.

Паводле паліцыі, інцыдэнт адбыўся ў сераду на вуліцы Паланійнай у Кракаве. Мужчына абразліва і нецэнзурна лаяўся ў адрас 19-гадовай жанчыны і 23-гадовага мужчыны ўкраінскай нацыянальнасці. Яны паведамілі пра інцыдэнт у паліцыю. Відэазапіс інцыдэнту быў апублікаваны ў інтэрнэце.

Супрацоўніца паліцыі паведаміла, што 39-гадовы жыхар Кракава сам прыйшоў у паліцэйскі ўчастак каля 19-й гадзіны ў пятніцу.

— Ён затрыманы, вядзецца расследаванне. Затым яго даставяць у пракуратуру, дзе яму могуць быць прадʼяўлены абвінавачванні, — сказала прадстаўніца паліцыі.

Яна дадала, што расследаванне праводзіцца па артыкуле аб абразе па нацыянальнай прыкмеце, за што пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі паводле Крымінальнага кодэксу.

РАР/юл