Кшыштаф Гаўкоўскі папрасіў SpaceX тэрмінова аднавіць тыя ж правілы карыстання паслугай падчас падарожжаў для польскіх карыстальнікаў Starlink, якія дзейнічаюць для кліентаў з большасці еўрапейскіх краін. З 17 жніўня Польшча перастане быць часткай агульнаеўрапейскай паслугі Starlink Roam.
На практыцы гэта азначае дадатковыя абавязацельствы для тых, хто карыстаецца тэрміналам Starlink за мяжой. Польскія карыстальнікі павінны будуць паведамляць пра свае паездкі і праходзіць праверку асобы. Кліенты з многіх іншых еўрапейскіх краін усё яшчэ змогуць карыстацца паслугай у межах рэгіёна без такіх фармальнасцей.
Міністр Гаўкоўскі напісаў на партале X, што не згодны з несправядлівым абыходжаннем з польскімі кліентамі.
Міністр лічбавых спраў запатрабаваў ад SpaceX растлумачыць прычыны гэтага рашэння.
Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што глабальныя тэхналагічныя кампаніі, якія працуюць на польскім рынку, павінны забяспечваць роўныя ўмовы для кліентаў.
— Польшча — гэта не рынак другога гатунку. Польскія кліенты — гэта не кліенты другога гатунку, — напісаў міністр.
Змена не азначае выхаду Starlink з Польшчы. Яна тычыцца правілаў выкарыстання пакетаў, прызначаных, сярод іншага, для выкарыстання падчас падарожжаў. Для некаторых новых кліентаў новыя правілы дзейнічаюць з сярэдзіны ліпеня, а для існуючых карыстальнікаў яны павінны ўступіць у сілу 17 жніўня.