Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мы будзем марской дзяржавай». Туск пра гістарычны момант для Польшчы

12.08.2026 13:21
У Гдынскім марскім порце на ваду спусцілі новы фрэгат ВМС ORP Wicher.
     ORP Wicher
Дональд Туск на фоне фрэгата ORP Wicher PAP/Andrzej Jackowski

— Мы будзем, і я не саромеюся выкарыстоўваць гэтае слова, марской дзяржавай. Патэнцыйны агрэсар шмат разоў падумае, перш чым распачаць варожыя дзеянні, маючы на ўвазе, што ў нас ёсць такія магчымасці, як ORP Wicher, — сказаў Дональд Туск непасрэдна перад цырымоніяй прысваення імя новага фрэгата ВМС.

Прэм'ер-міністр сцвярджаў, што польская суднабудаўнічая прамысловасць — гэта крыніца гонару.

Перад спускам на ваду карабля ORP Wicher у Гдынскім марскім порце прэмʼер-міністр заявіў, што гэтае судна зʼяўляецца прыкладам неабходных маштабных інвестыцый у абарону. Такія вялікія выдаткі апраўдвае бяспека Балтыйскага мора, адзначыў Дональд Туск.

— Польшча зноўку павярнулася тварам і сэрцам у бок свайго мора. Мы будзем марской звышдзяржавай у мілітарным сэнсе, бо існуе няшмат суднаў, якія будуць у нас, яны падрыхтаваныя да выклікаў ХХІ стагоддзя.


	PAP/Andrzej Jackowski PAP/Andrzej Jackowski

Дональд Туск падкрэсліў, што стварэнне сучаснага флоту вынікае з неабходнасці абароны стратэгічных абʼектаў на ўзбярэжжы:

— Тое, што Польшча становіцца звышдзяржавай на моры, вынікае з неабходнасці абараняць тое, што польскае ў Балтыйскім моры. Гэта парты, атамная электрастанцыя, дзясяткі ветравых фермаў, флот. Усё гэта вымагае абароны. Мы будуем судны не таму, што мы рыхтуемся да вайны, а каб прадухіліць канфлікты.

Прэмʼер-міністр адзначыў, што польская суднабудаўнічая прамысловасць забяспечвае тысячы працоўных месцаў і ажыццяўляе буйныя шматмільярдныя інвестыцыі.

ORP «Wicher» — гэта сучасны шматфункцыянальны фрэгат, канструкцыя якога заснавана на брытанскім праекце «Arrowhead 140» і адаптаваная да патрабаванняў польскага войска.

ав