Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хакеры скралі дадзеныя 19 мільёнаў палякаў

13.08.2026 09:35
Міністрэрства лічбавых спраў заявіла, што няма ніякіх прыкмет знешняй атакі. 
ХакерShutterstock/Gorodenkoff

Мы праходзім паскораны курс кібербяспекі — такім чынам міністр-каардынатар спецыяльных службаў Томаш Сямоняк каментуе маштабную ўцечку дадзеных з партала MyDr.

Учора (серада, 12 жніўня) міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі паведаміў, што медыцынскія дадзеныя прыблізна 19 мільёнаў палякаў былі скрадзеныя.

Томаш Сямоняк заявіў Польскаму радыё, што працэдуры бяспекі пастаўшчыкоў медыцынскага праграмнага забеспячэння павінны быць правераны:

— Гэта ўцечка дадзеных з прыватнай кампаніі. Якой была іх рэакцыя, якія меры бяспекі былі прынятыя? Пытанне ў тым, як працуе гэтая сістэма, калі такая вялікая колькасць дадзеных можа быць скрадзена за адзін крок. У нас ніхто не кантралюе, якая ІТ-кампанія абслугоўвае кабінет лекара або клініку. Асабістыя дадзеныя ва ўсё больш камп'ютарызаванай сістэме аховы здароўя падвяргаюцца рызыцы падобнага крадзяжу.

Міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі запэўніў, што міністэрства ўкараніла працэдуры для абароны ўразлівых дадзеных. Ён дадаў, што няма ніякіх прыкмет знешняй атакі. Улады краіны раяць жыхарам заблакаваць у сістэме mObywatel свой нумар PESEL.

IAR/яс