У Венгрыі ў выніку аварыі польскага турыстычнага аўтобуса загінулі 12 чалавек, яшчэ не менш за 10 атрымалі цяжкія траўмы. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр.
Аварыя адбылася каля 1-й гадзіны ночы ў нядзелю на аўтастрадзе М3. Аўтобус з польскімі нумарамі рухаўся ў напрамку Ньірэдзьхазы, з'ехаў з праезнай часткі пасля раз'езду каля мясцовасці Мезёкерэстэш і перакуліўся ў кювет.
«З глыбокім сумам я ўспрыняў трагічную навіну пра аварыю польскага аўтобуса ў Вугоршчыне, у якой загінула так шмат нашых суайчыннікаў. Перад абліччам гэтай неймавернай трагедыі, якая закранула ўсіх нас, я далучаюся да малітвы і глыбокіх спачуванняў сем'ям і блізкім ахвяр», — адрэагаваў на трагедыю прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
У аўтобусе знаходзіліся 57 пасажыраў і два кіроўцы. Ратавальная аперацыя працягвалася некалькі гадзін. Да 3-й гадзіны раніцы ратавальнікам удалося вызваліць 35 чалавек, частка пасажыраў заставалася пад перакуленым аўтобусам.
Паводле папярэдняй версіі, кіроўца мог заснуць за рулём. Паліцыя затрымала чалавека, які кіраваў аўтобусам.
iar/эж