Кошты на паліва на запраўках па ўсёй Польшчы значна знізіліся адразу пасля поўначы. Гэта вынік аднаўлення часткі пакета «Ceny Paliw Niżej». ПДВ на бензін і дызельнае паліва знізіўся з 23% да 8% да канца жніўня.
Міністр энергетыкі Мілаш Матыка заявіў у эфіры TVP Info, што цэны на паліва будуць разлічвацца пасля кожнага аб'яўлення аптовых цэн:
— Да дзявятай гадзіны мы атрымліваем інфармацыю пра аптовую цану, у 12 гадзін з'яўляецца распараджэнне аб цэнах на заўтрашні дзень. Не павінна быць радыкальных змен у параўнанні з тым, што мы бачым на запраўках сёння.
Зніжэнне ПДВ на паліва абыдзецца дзяржаўнаму бюджэту ў 495 мільёнаў злотых.
ав