Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канал Замежнага вяшчання Польскага радыё ладзіць збор мячоў і спартыўнага інвентара для ўкраінскіх дзяцей

20.08.2026 15:00
Акцыя «Мяч для Харкава» ладзіцца ў супрацы з фондам «Humanosh».
.
.pixabay.com/CCO

Старшыня фонду Пётр Скопец тлумачыць, што ідэя акцыі нарадзілася, калі падчас наведвання Харкава ён заўважыў, што мясцовым дзецям не хапае базавага інвентара для гульні на футбольных палях.

- Калі мы ездзілі ў Харкаў, то заўважылі, што моладзь хоча жыць нармальна. Гэтая нармальнасць палягала на гульні ў футбол. Калі цёмна, то бацькі асвятлялі поле фарамі сваіх аўтамабіляў. Каб дзеці адчулі нейкую нармальнасць, мы хочам падарыць ім мячыкі для футбола, валейбола, баскетбола, рэгбі.

Кожны, хто хоча падтрымаць акцыю, можа ахвяраваць новыя або патрыманыя мячы, а таксама пальчаткі для брамнікаў, форму і спартыўнае абутак. Збор інвентара адбываецца ў штаб-кватэры фонду «Humanosh» па адрасе Kuracyjna 11 у Варшаве. Інвентар таксама можна прынесці ў штаб-кватэру Польскага радыё па адрасе al. Niepodległości 77/85. Вы таксама можаце звязацца з фондам, прадстаўнікі якога могуць прыйсці і забраць спартыўны інвентар.

Кампанія будзе працягвацца да 11 верасня.

ав