Ва Уроцлаўскім заапарку з'явіліся новыя жыхары — карлікавыя мармышкі, самыя маленькія малпы ў свеце. Іх вага — усяго 100 грамаў. Кіраўнік аддзела прыматаў заапарку Патрык Пуфельскі кажа, што Лімон, Лічы і Лямент — браты.
— Малпачкі прыбылі да нас з заапарка ў Хожаве — яны там нарадзіліся. Гэта тры браты. Іх завуць Лічы, Лямэнт і Лімон. Лямэнт — самы малодшы, а Лічы і Лімон на год старэйшыя. Гэтыя малпы знаходзяцца пад пагрозай знікнення, таму іх развядзенне ў заапарках праходзіць у рамках скаардынаванай праграмы аднаўлення папуляцыі.
Карлікавых мармышак можна ўбачыць у павільёне шымпанзэ. Яны вельмі актыўныя і цікаўныя. У дзікай прыродзе яны ў асноўным харчуюцца смалой дрэў.
Лічы, Лямэнт і Лімон прыехалі ва Уроцлаў 5 жніўня, але наведвальнікі за імі могуць назіраць толькі цяпер.
вс