Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча і Іспанія сумесна купяць сем транспартных самалётаў «Airbus»

26.08.2026 13:10
Арыенціровачны кошт пакупкі складае 5,4 мільярда еўра.
Airbus A330 MRTT
Airbus A330 MRTT Autorstwa U.S. Air Force photo by Christian Turner - commons.wikimedia, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=88914411

Урад Іспаніі ўхваліў рамачнае пагадненне аб сумеснай з Польшчай закупцы сямі новых транспартных і самалётаў-запраўшчыкаў MRTT. Арыенціровачны кошт пакупкі складае 5,4 мільярда еўра.

Удзел Польшчы будзе фінансавацца за кошт праграмы SAFE ЕС. Пагадненне будзе дзейнічаць на працягу сямі гадоў з даты яго заключэння.
Варыянт самалёта, які будзе замоўлены, пакуль афіцыйна не пацверджаны. Паводле іспанскіх СМІ, гэта можа быць найноўшы «Airbus A330 MRTT Plus». Чакаецца, што самалёт будзе спажываць да 8 працэнтаў менш паліва, чым цяперашняя версія. Ён можа выкарыстоўвацца для запраўкі ў паветры і перавозіць да 300 вайскоўцаў.

Таксама не абвешчана, як краіны будуць дзяліць самалёты. Аднак крыніцы, на якія спасылаюцца іспанскія СМІ, кажуць, што Польшча можа атрымаць чатыры з сямі самалётаў. Іх пераабсталяванне і канчатковая зборка будуць праходзіць на заводзе «Airbus» у горадзе Хетафэ, недалёка ад Мадрыда.

Пакупка была адной з тэм, якія абмяркоўваліся на чэрвеньскай сустрэчы міністраў абароны Польшчы і Іспаніі Уладзіслава Кaсіняка-Камыша і Маргарыты Роблес. Тады польскі міністр абвясціў аб набыцці самалётаў A330 MRTT.

Паводле іспанскіх СМІ, Мадрыд таксама заявіў аб гатоўнасці даць Польшчы больш ранні тэрмін пастаўкі аднаго з самалётаў з-за больш актуальных патрэб Узброеных сіл Польшчы.

IAR/аз