Падкаст грамадскага Польскага радыё пад назвай: «12 000 дзён: катастрофа парома імя Яна Гевелія» («12 000 dni: katastrofa promu Jan Heweliusz»), падрыхтаваны журналістамі Трэцяй праграмы Aннай Дудзіньскай (Anna Dudzińska) і Міхалам Матусам (Michał Matus) сумесна з Зузанай Aльбінскай (Zuzanna Olbinska), быў намінаваны ў прэстыжным конкурсе «Prix Europa» ў катэгорыі «аўдыёсерыял».
У сваю чаргу, у катэгорыі «музычная праграма» быў намінаваны дакументальны фільм «Дзённік Іосімы»(«Zeszyt Josimy») Магды Скавінскай (Magdy Skawińskiej) са Студыі рэпартажаў Польскага радыё.
«Prix Europa» — адзін з найважнейшых і найбуйнейшых медыяфестываляў. Штогод праводзіцца ў Берліне і ўшаноўвае найлепшыя еўрапейскія тэлевізійныя, радыё- і лічбавыя прадукты.
Конкурс быў заснаваны Саветам Еўропы і Еўрапейскім культурным фондам у 1987 годзе.
аз