Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першы самалёт для запраўкі польскіх знішчальнікаў можа прыбыць у Польшчу праз два гады

29.08.2026 08:00
Іспанскі ўрад пагадзіўся на сумесную пакупку сямі самалётаў за 5,5 мільярда еўра ў рамках праграмы SAFE.
 -
Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў, што польскія вайскоўцы атрымаюць чатыры самалёты Airbus A330. Авіяцыя зможа выкарыстоўваць іх для запраўкі, сярод іншых, F-35.

— Кожны палёт F-35 — гэта выкарыстанне велізарнай колькасці паліва. Часамі гэта некалькі дзясяткаў хвілін актыўнасці на поўных абаротах. Без чатырох самалётаў, прызначаных для запраўкі, мы не былі б у стане на поўніцу выкарыстаць F-35.

Іспанія і Польшча разам выдаткуюць 5,5 мільярда еўра па праграме SAFE. Чатыры самалёты Airbus A330 для польскай арміі павінны быць пастаўлены да 2030 года.

Міністр нацыянальнай абароны чакае, што першы самалёт прыбудзе ў Польшчу праз два гады.

ав