Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі будзе даваць паказанні па справе суддзяў Канстытуцыйнага суда. Пракуратура хоча дапытаць кіраўніка дзяржавы ў якасці сведкі адносна забароны суддзям Канстытуцыйнага суда выносіць рашэнні. Паводле Караля Наўроцкага, допыт яго па гэтай справе, кампраментуе ўрадавую кааліцыю.
— Запэўніваю вас, што такі допыт адбудзецца. Я запрашаю следчых ужо сёння. Аднак, паводле мяне, гэта кампраментуе дзеючыя ўлады і пракуратуру. Спроба дапытаць мяне ў якасці сведкі — сур'ёзная справа. Польская дзяржава рабіць так не павінна, але я, вядома, пагаджуся на допыт, — заявіў прэзідэнт.
Прэзідэнт можа выбраць зручную дату і месца для допыту. Паводле слоў генеральнага пракурора Вальдэмара Журэка, гэта «неабходны крок», і справа павінна быць растлумачана «да сутнасці, без ухіленняў або палітычнага імунітэту ад праўды».
Разгляд справы ўключае абвінавачванні ў невыкананні прэзідэнтам сваіх абавязкаў шляхам непрыняцця прысягі ў чатырох суддзяў Канстытуцыйнага суда, якія былі абраныя Сеймам у сакавіку.
IAR/аз