У нядзелю, 6 верасня, адбыўся 28-ы Марш таксаў. Калона з сабакаў і іх уладальнікаў прайшла па цэнтры горада да Ратушнай вежы, дзе адбыліся шматлікія мерапрыемствы, звязаныя з хатнімі гадаванцамі. У прыватнасці, адбыўся конкурс на выбар «каралеўскай» таксы.
У рамках мерапрыемства можна было бясплатна пракансультавацца з ветэрынарам, сабачым дыетолагам, біхевіярыстам, кінолагам, зоафізіятэрапеўтам і спецыялістам па рэабілітацыі жывёл. Гаворыць прадстаўніца Кракаўскага сельскагаспадарчага ўніверсітэту Вольга Лясэк.
— Я — спецыялістка ў галіне харчавання сабак. На мерапрыемстве я давала парады наконт таго, як правільна карміць сабаку, як выбіраць харчаванне і як ацаніць стан здароўя гадаванца.
Акрамя таго, была магчымасць скарыстацца бясплатнымі паслугамі грумера.
Ганаровым патронам мерапрыемства быў мэр Кракава Аляксандр Мішальскі, у якога таксама ёсць такса па мянушцы Мафін.
вс