Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча правядзе тэсты зброі далёкага радыусу дзеяння

07.09.2026 16:45
Жыхары Польшчы атрымаюць па гэтай справе адмысловыя паведамленні, заявіў прадстаўнік Мінабароны.
Намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары ТомчыкPAP/Darek Delmanowicz

Польская армія пачынае выпрабаванні зброі далёкага радыусу дзеяння. Гэта ракеты, здольныя паражаць мэты на адлегласці да тысячы кіламетраў.

Першыя выпрабаванні адбудуцца ў бліжэйшыя дні, абвясціў намеснік міністра абароны Цэзары Томчык (Cezary Tomczyk) на палігоне ля горада Нова Дэмба (Nowa Dęba) на поўдні Польшчы.

— Цягам бліжэйшых дзён жыхары па ўсяе Польшчы будуць атрымліваць адмысловыя паведамленні па гэтай справе. Пры нагодзе, я таксама хацеў бы папярэдзіць пра гэта спадарства праз СМІ, — заявіў віцэ-міністр.

У цяперашні час Польшча распараджаецца толькі замежнымі ракетамі, здольнымі паражаць цэлі на такіх вялікіх адлегласцях, у першую чаргу гэта авіяцыйныя боепрыпасы для шматцэлявых знішчальнікаў.

У рамках супрацы з амерыканскай абароннай прамысловасцю некалькі тыдняў таму пачалася інтэнсіўная праца над ракетамі Barracuda 500-M.

Прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Польшчы (Polska Grupa Zbrojeniowa, PGZ) сумесна з «Anduril Industries» ажыццяўляюць перадачу тэхналогій, якая дазволіць вырабляць у краіне польскую версію аўтаномнай крылатай ракеты радыусам дзеяння ў тысячу кіламетраў.

IAR/аз