Для жыхароў Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў гэта была нялёгкая ноч і раніца. З-за паветранай атакі Расіі на Украіну Урадавы цэнтр крызіснага кіравання выслаў два папярэджанні. У гэтых папярэджаннях падкрэслівалася, што сітуацыя кантралюецца, і заклікалася сачыць за апошнімі паведамленнямі. Апошняе папярэджанне было адпраўлена пасля 6:00 раніцы.
— Атака на ўкраінскую тэрыторыю скончана. Пагрозы тэрыторыі Рэспублікі Польшча няма, — гаворыцца ў ім.
У сувязі з расійскай атакай былі паднятыя ў паветра польскія знішчальнікі. Гэтыя дзеянні мелі прафілактычны характар і былі накіраваныя на абарону паветранай прасторы, патлумачылі вайскоўцы.
— Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасці. Гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі і абароны паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, прылеглых да памежных тэрыторый. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы сочыць за бягучай сітуацыяй, — падкрэсліваецца ў заяве польскага камандавання.
З-за неабходнасці забеспячэння свабоды дзеяння ваеннай авіяцыі аэрапорт Любліна часова прыпыніў сваю дзейнасць. Польскае агенцтва па аэранавігацыйных паслуг (PAN) паведаміла пра гэта на сваім профілі X.
ПР/юл