Больш за 1200 кампаній з 43 краін, у тым ліку 503 з Польшчы, прыехалі сёлета ў Кельцэ, каб узяць удзел на Міжнародным кірмашы абароннай прамысловасці. Мерапрыемства, якое праводзіцца ў 34-ы раз, афіцыйна пачалося апоўдні.
Якія інавацыі рыхтуюць экспаненты і які патэнцыял прадэманструе польская абаронная прамысловасць, даведвалася карэспандэнт Польскага радыё Агнешка Дронжкевіч.
— Сёлетні кірмаш узбраенняў бʼе рэкорды па папулярнасці, бо колькасць выстаўцоў уражвае. З 1993 года, калі мерапрыемства адбылося ўпершыню, у Кельцэ ніколі не прыязджала столькі кампаній і столькі зброі. Асаблівай увагі заслугоўваюць два элементы. Выстава айчыннага патэнцыялу, у тым ліку стэнд Польскай групы ўзбраенняў, найбуйнейшы на выставе, і выставачныя залы вядучай краіны, якой у гэтым годзе зʼяўляецца Канада. Канада сёлета надзвычай здзівіла, бо раней было 30 ці 40 кампаній з гэтай краіны, але ў гэтым годзе, уключаючы падвыстаўцоў, іх будзе амаль 200, сказаў Анджэй Махань, кіраўнік Міжнароднага кірмашу ў Кельцэ. Урад Канады накіраваў у Польшчу дэлегацыю з 500 чалавек.
Міжнародны кірмаш абароннай прамысловасці ў Кельцэ - гэта найбуйнейшая выстава вайсковай тэхнікі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая на працягу многіх гадоў прыцягвае лідэраў ваеннага сектара з усяго свету.
ПР/юл