З 2021 па 2025 год закупкі ў ЗША склалі прыблізна 45 працэнтаў ад агульнага аб'ёму ваенных закупак Польшчы, заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Барташ Градэцкі.
— Амерыканскі механізм FMF — гэта правераны, празрысты інструмент, заснаваны на дзяржаўных гарантыях Вашынгтона. Ён дазваляе Польшчы фінансаваць закупкі самых перадавых у свеце відаў зброі на выгадных умовах, у тым ліку самалётаў F-35, сістэм сярэдняй далёкасці СПА, ракетных пускавых установак Patriot, сістэм далёкага радыусу дзеяння HIMARS і верталётаў Apache.
Гэтае пагадненне зʼяўляецца шостым пагадненнем, заключаным Польшчай у рамках амерыканскай праграмы Замежнага ваеннага фінансавання (FMF), і трэцім у рамках формулы крэдытных гарантый урада ЗША. Агульная сума фінансавання, атрыманага па гэтай праграме польскім Фондам падтрымкі ўзброеных сіл, складае амаль 20 мільярдаў долараў ЗША.
IAR/яс