Каманда Піта Хегсета, якая адказвае за перамовы з польскім бокам, наведае патэнцыйныя месцы для такой базы сёння (10 верасня) і заўтра (11 верасня). Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Томас ДыНана таксама прыме ўдзел у перамовах аб пастаяннай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы.
Паводле намесніцы міністра абароны Магдалены Сабковяк-Чарнецкай, разглядаюцца толькі месцы на захадзе краіны.
— Калі казаць пра магчымыя інвестыцыі і амерыканскія базы, то пад увагу бярэцца толькі заходняя Польшча. Гэта выразная ўмова амерыканскага боку, да якой мы падыходзім са зразуменнем.
Намеснікі міністра абароны Павел Залеўскі, Цэзары Томчык і Магдалена Сабковяк-Чарнецка сустрэнуцца сёння (10 верасня) з амерыканскай дэлегацыяй у Варшаве, каб абмеркаваць падрабязныя чаканні адносна пастаяннай ваеннай базы ЗША ў Польшчы.
Перамовы таксама будуць ахопліваць сервісныя цэнтры для танкаў «Abrams» і верталётаў «Apache».
ав